Хочаце пазнаць усё пра Брыгаду перакладнікаў Вікія? Тады вы трапілі па адрасе! Тут вы можаце пазнаць пра тое, што з сябе ўяўляе наша каманда, нашу гісторыю, а таксама пра тое, чым мы займаемся і чым вы можаце нам дапамагчы.
Пра праект[]
Што азначае назва гэтага праекта?[]
Абрэвіятура (скарачэнне), Wikia Language Brigade (Брыгада перакладнікаў Вікія), была прыдумана ўдзельнікам Albugineous і складаецца з 3-х частак:
- Wikia (Вікія) — мы працуем на ўсёй Вікіі: на нашай вікі, на тваёй вікі і на многіх іншых вікі.
- Language (Мова) — мы перакладаем ды правяраем іншамоўныя артыкулы на іншых вікі.
- Brigade (Брыгада) — мы група, каманда: вялікая колькасць людзей зробіць нават самую складаную працу лёгкай, і таварышы па камандзе атрымаюць перавагі.
Гэта значыць, што мы — каманда людзей, якая працуе, каб дапамагчы перакласці/палепшыць артыкулы на розных мовах для карысці супольнасці вікі. Гэта самаахвотны праект нашых брыгадзіраў (удзельнікаў гэтага праекта), якія перакладаюць або індывідуальна, або па запыце на спецыялізаванай старонцы.
Кароткая гісторыя[]
Yatalu (Яталу), мела (нездаровую?) сімпатыю да замежных вікі і аднойчы, вырашыўшы зрабіць праект па перакладах на Вікія пад канец вясны 2013, яна пачала працаваць над шаблонамі WLB у вонкавай тэставай вікі 4 ліпеня і стала пераносіць адтуль артыкулы ў цэнтральную вікі на наступны дзень. Праз некалькі тыдняў пасля гэтага, дзясяткі людзей далучыліся да WLB, і была заснавана гэта вікі.
Дзякуючы блогам і іншым рэкламным кампаніям лік людзей, якія далучыліся да нас, быў высокім, а 8 удзельнікаў далучыліся ў першыя ж суткі існавання праекта. Паколькі ён перасек адзнаку ў 10 удзельнікаў ужо на наступны дзень, 5 ліпеня была таксама заснавана Language Brigade Wiki, якая была месцам для захоўвання правіл і агляду праекта. Працягвалася пасоўванне і раскрутка вікі праз чаты, блогі, і развіццё вікі таксама працягнулася.
У апошнія 3 месяца 2013 года на WLB ужо 100 перакладнікаў, якія з'яўляюцца носьбітамі 25 моў. Перакладнікі і валанцёры стварылі блогі на рускай (Ivaristal), нямецкай (TheMaven), каталонскай (Piece enrik), кітайскай (SammyLau), польскай (Pio387) і італьянскай (TheMaster001) мовах.
Да моманту першых угодкаў Wikia Language Brigade, 5 ліпеня 2014 гады, праект ужо ахапіў больш 43 моў і налічваў больш 150 удзельнікаў. Прыкладна ў гэты ж час пра гэту вікі быў напісаны блог на нямецкіх Вікі Супольнасцях (2 траўня), блог на іспанскіх Вікі Супольнасцях са спасылкай на загалоўнай старонцы (9 ліпеня), а таксама выпушчаны ў ратацыю банэр вікі для ўсіх англамоўных удзельнікаў.
Што можна зрабіць на вікі?[]
Запыт[]
Вы можаце папрасіць перакладнікаў і правяральнікаў перакласці/праверыць той ці іншы артыкул. Правілы для просьбы можна знайсці тут. Заявы можна рабіць як індывідуальна, так і на агульнай старонцы. У абодвух спосабаў ёсць свае плюсы і мінусы.
З індывідуальнымі запытамі Вам проста трэба перайсці сюды і адшукаць перакладніка, які валодае патрэбнай мовай. Гэты метад можа быць хутчэй, асабліва ў выпадку рэдкіх моў, але ў запыце можа быць адмоўлена. З іншага боку, вы таксама ведаеце ровень валодання мовай у перакладніка, што можа прыдацца, калі вы ўскладаеце вялікія надзеі на працу.
Існуе дзве старонкі на вікі, на якіх можна пакінуць неіндывідуальныя заявы: Translate:Requests для перакладаў і Correct:Requests для старонак, якія маюць патрэбу ў моўнай праверцы. Гэты метад можа быць павольней, бо ўсё залежыць ад таго, як часта Брыгадзір правярае заявы, і ад колькасці ўдзельнікаў, для якіх правяраная мова з'яўляецца роднай.
Далучэнне[]
Далучыцца да праекта можна за пару простых крокаў:
- Пакіньце ваша імя і дадзеныя ў w:Template:WLB.
- Якім чынам? Чытайце на старонцы вітання.
- Прарабіце гэта з кожнай мовай, з якой вы можаце/гатовы дапамагчы.
- Калі вы хочаце, можаце змесцаваць адзін з нашых шаблонаў у вашым профілі.
- Рэгулярна правярайце запыты!
Пераклад/Карэктаванне[]
Падчас перакладу ці карэктавання помніце, што якасць вашага перакладу павінна быць у лепшым выглядзе. Чым лепш вы робіце сваю працу, тым больш вы паляпшаеце супольнасці, якім вы дапамагаеце. Якасная праца не толькі забяспечвае вам добрыя адносіны, але таксама дазваляе Вам дапамагаць энцыклапедыям. Вы ўяўляеце WLB і нават цэлыя вікі. Магчыма, гэта гучыць занадта ідэалістычна, але ж пушнінка да пушнінкі — і выйдзе пярынка, ці не так?
Некалькі парад для добрага перакладу:
- Прымайцеся толькі за запыты, якія цікавяць вас, бо іншыя ўдзельнікі могуць быць больш зацікаўлены і могуць прыкласці больш высілкаў у іх перакладзе.
- Граматыка і ўтрыманне лепш за даслоўны пераклад.
- Калі ваш ровень ведаў мовы сярэдні і ніжэй, то лепш падзяліць прапановы, каб пазбегнуць абмылаў.
- Калі вы не знаёмыя з тэмай запыту, то спытаеце пра тэрміны, у якіх вы не ўпэўнены.
Запыты на пераклад можна знайсці на старонцы перакладаў, запыты на карэктаванне — на старонцы карэктаванняў. Калі вы хочаце разгледзець запыты толькі на беларускай, то можаце зайсці на старонку беларускага партала. Поспехі!
Водгукі[]
Вы можаце выказаць вашу думку пра праект ці пра завершанасць асобных перакладаў (ці з'яўляецеся вы задаволены вынікам, ці не) — на асобнай старонцы.
Правілы разгляду могуць быць знойдзены тут. Даволі добра будзе, калі вы памяняце, што вы аддалі на разгляд, вытлумачыце вашы дадатныя і/ці адмоўныя думкі і, вядома, не забудзецеся падпісацца вашым імем удзельніка. Да таго ж, вам нішто не замінае перачытаць гэтыя правілы, каб пераканацца.
Прыцягненне[]
Вы хочаце паведаміць іншым пра гэты праект? Не саромейцеся гэтага! Мы заўсёды радыя новым людзям, а яшчэ мы таксама радыя дадатковым запытам — калі б мы нічога не рабілі, то абленаваліся б.
Пытанні[]
У вас засталіся пытанні пра наш праект, адказы на якія вы не змаглі знайсці тут? Тады вы можаце прарабіць наступныя дзеянні:
- Задайце пытанне на сцяне абмеркавання каго-небудзь з адміністратараў вікі.
- Зазірніце ў чат вікі каб пазнаць, ці можа хто-небудзь адказаць на ваша пытанне.
- Пакіньце паведамленне на беларускім партале ці на іншым моўным партале.
- Наведаеце наш форум.
Спадзяёмся, што гэта дапаможа вам і жаданы прыемнага баўлення часу на вікі! :)