FANDOM


Вы наведвалі катэгорыю перакладнікаў (брыгадзіраў), але не знайшлі там сваю мову? Значыць, вы трапілі на патрэбную старонку. Тут тлумачыцца, як запытаць ці стварыць новую старонку для перакладнікаў, калі ваша мова яшчэ не мае сваёй.

Запыт ці стварэнне Edit

  • Запыт: запытаць пра стварэнне старонкі перакладнікаў даволі лёгка. Вам проста трэба зрабіць некалькі перакладаў, а потым пачакаць, пакуль яна будзе створана. Гэта можа заняць больш часу, чым калі вы ствараеце яе самастойна, але калі вы не вельмі добра разбіраецеся ў вікі-разметцы, гэты, безумоўна, зручны і мудры развязак.
  • Стварэнне: стварэнне азначае, што вы самі ствараеце старонку, узнаўляючы шаблоны іншай мовы і перакладаючы ўсе змяняльныя часткі шаблону на сваю родную мову. Калі вы добра разбіраецеся ў вікі-разметцы, гэта дазволіць вам сэканоміць час і дадаць сваю мову імгненна, не чакаючы, калі хто-небудзь дапаможа вам.

Запытаць старонку брыгадзіраў Edit

  1. Знайдзіце прыдатнага чалавека для запыту старонкі перакладнікаў:
  2. Звернецеся да каго-небудзь з іх наступным чынам:
    • Каб яны зрабілі старонку перакладнікаў для вашай мовы: «Hello, I want you to make a Brigadier's page for the ____ language.»
    • Напішыце ім наступныя словы на вашай мове: "brigadiers" (у множным ліку), «(nick) name»
    • Накшталт назвы «English portal» пакажыце назву свайго моўнага партала на сваёй мове. Прыкладам, "Portail français", "Portal ku-Zulu", "Татар порталы" і да т.п.
  3. Потым вам будзе пададзена спасылка на два шаблоны, якія пачынаюцца з «WLB-». Перавядзіце іх на сваю мову. Папросіце дадатковую інфармацыю, калі ў вас паўстануць пытанні — сцеражонага Бог сцеражэ.
  4. Вам будзе пададзена спасылка на яшчэ тры шаблоны; яны менш актуальныя, але пакуль вы чакаеце адказу, вы можаце таксама іх перакласці.
  5. Вам будзе пададзена спасылка на старонку перакладнікаў:
    • Калі вы не зрабілі вышэйпаказаны крок, чырвоныя спасылкі ўсё адно могуць быць, але не турбуйцеся, яны не зломяць старонку.
    • На старонцы перакладнікаў будзе «Ethear». У якасці першага чальца гэтага языка вы можаце самастойна замяніць Ethear і змяніць статус і/ці ровень Babel.
  6. Гатова!

Стварыць старонку перакладнікаў Edit

  1. Знайдзіце скарот сваёй мовы (код ISO) - ён можа быць паказаны на старонцы Project:Languages ці ў Вікіпедыі і пераканаецеся, што мы можам яго дадаць: або ФЭНДОМ, або Вікіпедыя павінны падтрымваць гэту мову.
  2. Узнавіце старонкі Template:WLB-start/en, Template:WLB-end/en і Template:WLB-user/en на вашай роднай мове:
    • Скапіюйце і ўстаўце шаблоны на ангельскай (ці іншай мове) у тыя, якія маюць суфікс вашай мовы.
    • Перавядзіце ангельскія падзелы на сваю мову і замяніце назву мовы на назву вашай мовы.
    • Пераканайцеся, што сартуйце яго пад суфіксам вашай мовы ў алфавітным парадку, а не пад «en»: [[Pagename/en|en]]
  3. Узнавіце Template:Portalheader/en, Template:Brigadierheader/en і Template:Brigadierfooter/en з суфіксам вашай мовы і перавядзіце іх на вашу мову.
  4. Перайдзіце на старонку будучых перакладнікаў вашай мовы:
  5. Узнавіце яе на прыкладзе іншых старонак перакладнікаў:
    • Пераканаецеся, што на ёй выкарыстоўваюцца шаблоны WLB-start, WLB-end і WLB-user на вашых мовах, а не на ангельскім
    • Пастаўце сябе першым і адзіным чальцом гэтай старонкі. Калі вы не ведаеце, як гэта зрабіць, гл. Join.
    • Дадайце «Brigadiers» у якасці адной з катэгорый.
    • Іншая катэгорыя: ваш код мовы вялікімі літарамі + «(ваша мова) партал» на вашай мове.
      Прыклады: "EN-English portal", "FR-portail français", "BE-беларускі партал"
  6. Гатова!

Злучаныя заданні Edit

Некаторыя заданні, якія найлепей рабіць неўзабаве пасля стварэння старонкі перакладнікаў:

  • Стварыце старонку катэгорыі партала вашай мовы:
    • Вы можаце ўзяць Category:EN-English portal ці іншую катэгорыю партала ў якасці прыкладу.
    • Катэгаруйце яе ў сваёй моўнай катэгорыі (прыкладам, EN-English, ZH-中文) і на старонцы Category:Portals.
  • Стварыце асноўную катэгорыю сваёй мовы (прыкладам, EN-English, ES-español) і категоризуйте яе на старонцы Category:Languages.
  • Стварыце партал сваёй мовы з дапамогай Template:Portal.
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.